Беларуская Служба

Сербскі забудоўнік падпісаў пагадненне з Віктарам Лукашэнкам

09.10.2019 12:50
Кампаніі, што належаць групе «Dana Holdings», якой кіруюць сербскія браты Карычы, з’яўляюцца аднымі з галоўных забудоўнікаў у беларускай сатліцы.
Віктар Лукашэнка і Вібар МулічФота: БелТА

Сербская кампанія «Dana Holdings» стала генеральным спонсарам Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі. Адпаведнае пагадненне ў Мінску падпісалі віцэ-прэзідэнт НАКу Віктар Лукашэнка і старшыня рады дырэктараў «Dana Holdings» Вібар Муліч, паведамляе тэлеканал Белсат.

Каментуючы заключэнне дамовы, Лукашэнка-малодшы адзначыў, што кампанія «Dana Holdings» «добра зарэкамендавала сябе на будаўнічым рынку Беларусі, удзельнічае ў шмат якіх сацыяльных акцыях, у тым ліку і спартыўных». Паводле яго, разам з ёй атрымаецца рэалізаваць праекты для падтрымання беларускага спорту і развіцця алімпійскага руху.

Кампаніі, што належаць групе «Dana Holdings», якой кіруюць сербскія браты Карычы, з’яўляюцца аднымі з галоўных забудоўнікаў у беларускай сатліцы. Пры гэтым тое, за што беларускія забудоўнікі заплацілі б сотні мільёнаў долараў, дзяржава аддае сербам бясплатна. Але якасць пабудаванага жытла пакідае жадаць лепшага.

На дадатак кампанія неаднаразова станавілася фігурантам розных карупцыйных скандалаў. А яе кіраўнікі падтрымліваюць наўпроставыя кантакты з сям’ёй кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, у тым ліку і з жонкай яго старэйшага сына Ліліяй.

эж