Беларуская Служба

У спіс замежнікаў, якім забаронены ўезд у Беларусь, уключана больш за 1,1 мільёна чалавек

10.10.2019 11:54
Усяго за 2018 год у Беларусь заехалі 4,8 мільёна замежнікаў, выехалі крыху больш за 5 мільёнаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характарgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

У спіс замежнікаў, якім забаронены ўезд у Беларусь, «уключаны 1 мільён 142 тысячы інфармацый». Пра гэта распавёў, выступаючы ў парламенце, намеснік міністра ўнутраных спраў Іван Падгурскі.
Іван Падгурскі прадстаўляў у парламенце змены ў закон, які рэгулюе спіс замежных грамадзян, якім уезд у Беларусь забаронены або непажаданы. Плануецца, што, паводле новага закону, адмоваў ва ўездзе стане менш.

Паводле слоў намесніка міністра, цяпер у гэты спіс «уключана 1 мільён 142 тысячы інфармацый». Большую частку ўключыла Расія. Больш за 138 тысяч чалавек унеслі дзяржорганы Беларусі, у тым ліку КДБ – 15 тысяч, Дзяржпагранкамітэт – 7 тысяч. Зараз у спісе знаходзяцца таксама 5 тысяч чалавек, якія не аплацілі штрафы на тэрыторыі Беларусі. Калі запрацуе новы закон, яны змогуць уехаць на тэрыторыю Беларусі, атрымаўшы на мяжы патрабаванне аб аплаце штрафу.

Усяго за 2018 год у Беларусь заехалі 4,8 мільёна замежнікаў, выехалі крыху больш за 5 мільёнаў. За паўгода 2019-га – больш за 2 мільёны заехалі, выехалі – 2,4 мільёна.

ав