Беларуская Служба

У Брэст на вучэнні прыедуць расійскія дэсантнікі

11.10.2019 11:06
З беларускага боку ў вучэннях прыме ўдзел дэсантна-штурмавы батальён 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады.
, ,
Москва, Кремль, ілюстраційне фотоpxhere.com, CC0 Public Domain

Парашутна-дэсантны батальён 106-й паветрана-дэсантнай дывізі ўзброеных сілаў Расіі прыме ўдзел у сумесных беларуска-расійскіх вучэннях у Брэст. Пра гэта паведамляе тэлеканала Белсат, са спасылкай на сайт Мінабароны Беларусі.

Сумесныя вучэнні запланаваныя з 21 да 25 кастрычніка. Але расійскія вайскоўцы прыбываюць у Беларусь ужо 12 кастрычніка. Для іх зладзяць культурна-забаўляльныя мерапрыемствы, падчас якіх вайскоўцы з Усходу азнаёмяцца ​​з мясцінамі Брэстчына.

Асноўная мэта вучэнняў – арганізацыя ўзаемадзеяння паміж узброенымі сіламі Беларусі і Расіі. Вайскоўцы будуць вучыцца пераадольваць водныя перашкоды, скакаць з парашутам, у тым ліку ўначы, дэсантаваць тэхніку, а таксама правядуць баявыя стрэльбы.

З беларускага боку ў вучэннях прыме ўдзел дэсантна-штурмавы батальён 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады.

Расія і Беларусь супольна штогод ладзяць аператыўныя вучэнні «Шчыт Саюзу». Буйнамаштабныя вучэнні сёлета адбываліся на тэрыторыі РФ у верасні.

эж