Праціўнікі акумулятарнага завода пад Брэстам 20 кастрычніка ў чарговы раз выйшлі на акцыю пратэсту на цэнтральную плошчу горада. Яны абурыліся словамі Лукашэнкі з нагоды ўдзелу пратэстуючых у «парламенцкіх выбарах», паведамляе «Радыё Свабода».
Па словах праваабаронцы Рамана Кісляка, пасля поўдня на плошчы было 140 чалавек, потым колькасць людзей павялічылася.
Што сказаў Лукашэнка?
У час сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі Акадэміі кіравання 18 кастрычніка Лукашэнка раскрытыкаваў праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода, якія вылучаліся кандыдатамі ў «дэпутаты палаты прадстаўнікоў».
«Яны ўсе высунуліся кандыдатамі ў дэпутаты. Гэта значыць, ім пофіг гэты акумулятарны завод, яны заўтра гатовыя з’ехаць у Мінск і тут блукаць па вуліцы і ціхенька весці, ці гвалтам крычаць ужо на мінскіх плошчах. Ім для гэтага трэба было», - сказаў беларускі кіраўнік.
нг