Беларуская Служба

МАУ спыняе палёты з Кіева ў Мінск – «Белавія» не каментуе

26.10.2019 09:12
Зараз у Кіеў «Белавія» штодня здзяйсняе пяць рэйсаў, МАУ - шэсць рэйсаў на тыдзень. 
На борце самалёта Міжнародных авіяліній Украіны фота: прэс-служба Міжнародных авіяліній Украіны

Міжнародныя авіялініі Украіны (МАУ) спыняюць палёты ў Мінск, Рыгу і Аман. Скарачэнне праграмы палётаў абумоўлена неабходнасцю аптымізацыі выдаткаў авіякампаніі і вяртання яе ў зону бясстратнасці, паведамляе капанія МАУ. Новы расклад уводзіцца з 16 лістапада 2019 года, інфармуе «Еўрарадыё».

У прэс-службе «Белавія» не змаглі пракаментаваць, ці павялічыцца колькасць рэйсаў беларускага авіяперавозчыка ў Кіеў пасля 16 лістапада.

Зараз у Кіеў «Белавія» штодня здзяйсняе пяць рэйсаў. Рэйсы «Мінск-Кіеў» МАУ адбываюцца з пятніцы па панядзелак: па аднаму ў пятніцу і суботу, па два ў нядзелю і панядзелак.

вс