Беларуская Служба

Беларускія палякі праводзяць мерапрыемства «Крэсовы зніч памяці»

26.10.2019 15:12
Дзеячы СПБ і польскія дыпламаты наведваюць польскія магілы ў Беларусі.
         , 26  2019
Дзеячы СПБ і польскія дыпламаты наведваюць польскія магілы ў Беларусі, 26 кастрычніка 2019 года фота: Пасольства Польшчы ў Беларусі

У Беларусі сёння пачалося наведванне польскіх магіл з нагоды каталіцкіх Дзядоў 1-2 лістапада. Мясцовыя польскія дзеячы і польскія дыпламаты, якія працуюць у Беларусі, наведваюць магілы вядомых палякаў і ваеннаслужачых, загінулых падчас войнаў. У Мінску акцыя пачалася ад наведвання Кальварыйскіх могілак. Кветкі таксама былі ўскладзеныя і запаленыя свечкі ў Курапатах – месцы правядзення сталінскіх расстрэлаў, і на могілках у Радашковічах.

Член галоўнага праўлення непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў Беларусі Андрэй Пачобут расказаў карэспандэнту Польскага радыё пра падрабязнасці мерапрыемства.

- Сёлетнюю акцыю мы назвалі «Крэсовы зніч памяці». Мы пастараемся наведаць як мага найбольш польскіх магіл. Гэта цывільныя магілы, а таксама вайсковыя: салдат Арміі Краёвай, салдат, якія загінулі падчас польска-бальшавіцкай вайны, і гэта далей.

вс