Беларуская Служба

Памерла былая палітзняволеная Надзея Дземідовіч

04.03.2020 17:01
Надзея Дземідовіч нарадзілася ў Слонімскім раёне ў 1927 годзе, з маладосці брала ўдзел у нацыянальным руху.
Надзея Дземідовічфота: Радыё «Свабода»

Памерла былая палітзняволеная, удзельніца руху за незалежнасць Беларусі Надзея Дземідовіч. Ёй было 93 гады, паведамляе «Наша Ніва».

Надзея Дземідовіч нарадзілася ў Слонімскім раёне ў 1927 годзе, з маладосці брала ўдзел у нацыянальным руху. З 1944 да 1949 года пражыла пад чужымі дакументамі, хаваючыся ад арышту. Арыштавалі яе ў Казахстане, дзе яна працавала на хлебакамбінаце.

У ГУЛАГу яна правяла сем гадоў, удзельнічала ў Кенгірскім паўстанні вязняў.

Пасля вяртання ў Беларусь працавала на заводзе «Гарызонт». Хоць ад 1980 года была інвалідам першай групы, яна актыўна ўдзельнічала ў барацьбе за незалежнасць.

Да самых апошніх гадоў на Дзяды яна хадзіла ў першым шэрагу шэсцяў у Курапаты.

вс