Пра гэта паведаміла сёння журналістам на форуме «Разумныя ўстойлівыя гарады: ад канцэпцыі да рэалізацыі» намеснік начальніка ўпраўлення рэалізацыі дзяржаўных ІКТ-праектаў і закупак Мінсувязі Алена Шор, перадае БелТА.
«Урад паставіў задачу кропкава пачынаць лічбавізацыю, паколькі планава па ўсёй краіне адразу зрабіць немагчыма. Пачалі з пілотнага праекту ў Воршы ў 2019 годзе, зрабілі адаптацыю тыпавой канцэпцыі.
У гэтым годзе плануецца яе ўкараніць яшчэ ў 10 гарадах: Баранавічах, Пінску, Наваполацку, Полацку, Мазыры, Лідзе, Барысаве, Салігорску, Маладзечне і Бабруйску. Таксама ў 2020-2021 гадах маюць намер укараніць канцэпцыю ў Мінску», – сказала Алена Шор.
Паводле яе слоў, лічбавізацыя прадугледжваецца як праект рэспубліканскага маштабу. «Мы бачым нейкі праект, які развіваецца ад пілотнага і маштабуецца на ўсю краіну», – адзначыла Алена Шор, удакладніўшы, што рэалізоўваць задуманае будуць зыходзячы з магчымасцяў фінансавання.
Форум «Разумныя ўстойлівыя гарады: ад канцэпцыі да рэалізацыі» праходзіць 3-5 сакавіка ў Мінску. Арганізатарамі выступаюць Міжнародны саюз электрасувязі, ААТ «Дзіпрасувязь» пры падтрымцы Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі.
юл