У Беларусі вынесены чарговы смяротны прысуд. 6 сакавіка Мінскі абласны суд на выязным пасяджэнні ў Слуцку прызнаў вінаватым 29-гадовага Віктара Скрундзіка ў забойстве пенсіянераў і ў замаху на забойства. Іншыя фігуранты справы атрымалі вялікія тэрміны зняволення: 25-гадовы Віталь Мяцеж – 22 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму, 33-гадовы Валянцін Бушнін – 18 гадоў, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на праваабарончы цэнтр «Вясна».
Удзельнікі «слуцкай банды» ў пачатку мінулага года забілі двух пенсіянераў ва ўзросце 79 і 94 гадоў, спрабавалі забіць 85-гадовую жанчыну. Яны душылі людзей, а пасля спальвалі іх.
Папярэдні смяротны прысуд быў вынесены ў Беларусі ў студзені. Братоў Іллю і Станіслава Косцевых прызналі вінаватымі ў забойстве сваёй былой настаўніцы і падпале яе дома.
Беларусь – адзіная краіна ў Еўропе, у якой існуе смяротнае пакаранне.
вс