Беларуская Служба

Польскія дыпламаты наведалі магілы жаўнераў польска-бальшавіцкай вайны 1920 года (ФОТА)

25.06.2020 13:04
Візіт дыпламатаў звязаны са 100-годдзем Варшаўскай бітвы, якое адзначаецца ў гэтым годзе.
     .
Польскія дыпляматы на могілках ў Крывічах.Уладзімер Пац/Польскае радыё

Дэлегацыя польскага пасольства ў Мінску наведала тры чарговыя могілкі на поўначы Беларусі. У гарадках Крывічы, Валкалата і Мядзел пахаваныя жаўнеры польска-бальшавіцкай вайны 1920 года. Візіт звязаны са 100-годдзем Варшаўскай бітвы, якое адзначаецца ў гэтым годзе.

Польскія дыпламаты запалілі свечкі і ўсклалі вянкі ў Крывічах. На мясцовых каталіцкіх могілках знаходзіцца помнік і каля сотні магіл польскіх жаўнераў.


Польскія дыпляматы на могілках ў Крывічах. Здымaк: Уладзімер Пац/Польскае радыё Польскія дыпляматы на могілках ў Крывічах. Здымaк: Уладзімер Пац/Польскае радыё

Дырэктар Польскага інстытута ў Мінску Цэзары Карпіньскі (Cezary Karpiński) нагадаў, што ўсе яны былі адрамантаваныя ў мінулым годзе дзякуючы сродкам з Польшчы і дапамозе мясцовай супольнасці: 

- Мы дзякуем жыхарам, таксама мясцовым уладам, якія падтрымалі гэтую ініцыятыву, і ўсім добразычлівым. Каб памяць пра герояў вайны ніколі не загінула і не памерла.

За загінулых жаўнераў на могілках маліліся праваслаўныя і каталіцкія святары.


Польскія дыпляматы на могілках ў Крывічах. Здымaк: Уладзімер Пац/Польскае радыё Польскія дыпляматы на могілках ў Крывічах. Здымaк: Уладзімер Пац/Польскае радыё

Мясцовы прадпрымальнік Ян Кавяка распавёў Польскаму радыё, што ў архівах удалося знайсці прозвішча жаўнера-удзельніка вайны 1920 года, які быў пахаваны ў безназоўнай магіле ў суседнім горадзе Нарач: 

- Мы знайшлі гэтае прозвішча ў архівах, але нам усё роўна трэба гэта дакладна праверыць.


Польскія дыпляматы на могілках ў Крывічах. Здымaк: Уладзімер Пац/Польскае радыё Польскія дыпляматы на могілках ў Крывічах. Здымaк: Уладзімер Пац/Польскае радыё

На тэрыторыі сучаснай Беларусі праходзілі жорсткія польска-бальшавіцкія баі, таму на мясцовых могілках пакояцца астанкі многіх жаўнераў. У гэтым годзе польскія дыпламаты плануюць наведаць усе такія памятныя месцы ў Беларусі.

аз