Беларуская Служба

Выцягнулі рамонтную машыну з літоўскага балота (AБНОЎЛЕНА)

31.03.2025 12:33
У аперацыі былі задзейнічаны яшчэ два вайсковыя цягачы M88 і дадатковая цяжкая тэхніка. На месцы працуюць вайскоўцы.
      ,  ,        .
Арміі прыйшлося будаваць і пашыраць лясныя дарогі, умацоўваць берагі, каб даставіць да месца цяжкую тэхніку і земснарады. PAP/EPA/LUKAS KALVAITIS/LITHUANIAN MINISTRY OF NATIONAL DEFENCE/HANDOUT

У нядзелю вадалазы замацавалі другі трос на бронемашыне, што затанула ў балоце на палігоне ў Падброддзі. У панядзелак раніцай аперацыя па яе выцягванні была завершаная, — павеадамляе карэспандэнт Польскага радыё ў Вільні Каміль Залеўскі

— Вадалазы працавалі ў вельмі складаных умовах. Змешвалі балота з вадой, каб у іх была магчымасць працаваць. Паводле міністаркі абароны Літвы Давіле Шакалене, у нядзелю прыкладна ў 22:00 былі знойдзены пункт для мацавання другога троса, пасля 23:00 яго замацавалі, а каля 2:45 ночы пачалася аперацыя па выцягванні. Да 3:30 усе працы былі завершаныя. Сама машына важыць каля 70 тон плюс каля 10 тон балота на гэтай машыне, гэтыя 80 тон выцягвалі каля 3,5 гадзін. 

«Былі задзейнічаныя дзве машыны M88 і дадаткова два бульдозеры для фіксацыі, бо наяўнай тэхнікі аказалася недастаткова. Цяпер на месцы працуюць амерыканскія следчыя і вайсковая паліцыя Літвы», — сказала Шакалене.

Пракуратура Літвы пачала дасудовае расследаванне па факце гібелі амерыканскіх вайскоўцаў, якія знаходзіліся на борце патанулай машыны.


У аперацыі былі задзейнічаны яшчэ два вайсковыя цягачы M88 і дадатковая цяжкая тэхніка. На месцы працуюць вайскоўцы. Аперацыя на літоўскім палігоне ў Падброддзі доўжыцца шосты дзень. Арміі прыйшлося будаваць і пашыраць лясныя дарогі, умацоўваць берагі, каб даставіць да месца цяжкую тэхніку і земснарады.

IAR/PAP/эж