Беларуская Служба

Дарадца Ціханоўскай дзяржслужачым: развальвайце сістэму знутры

29.01.2021 17:32
Прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па міжнародных справах Валерый Кавалеўскі звярнуўся да ўсіх, хто працягвае працаваць у дзяржструктурах Беларусі.
Валерый Кавалеўскі.

Ён прапануе дзяржслужачым супрацоўнічаць і развальваць сістэму знутры. Кавалеўскі канстатуе, што выхад з дзяржструктур, нават па-ціхаму, можа быць небяспечным. Для некаторых сыход азначае велізарныя выплаты штрафаў.

-Я ведаю, што вы самыя не хочаце жыць у беззаконні, крызісе і ізаляцыі. Вы не нясеце адказнасці за злачынствы сваіх начальнікаў і калегаў. Ваша праца будзе патрэбнай у новай Беларусі, таму мы не прапануем вам звальняцца. Мы заклікаем вас знутры прыспешваць нашую агульную перамогу. Паведамляйце нам пра незаконныя загады і праблем унутры сістэмы. Дасылайце нам копіі дакументаў, аўдыё і відэа запісы, любую інфармацыю, якая дыскрэдытуе Лукашэнку і яго сістэму.

Валерый Кавалеўскі кажа, што «як раней ужо не будзе». Таму дзяржслужачыя павінны зрабіць выбар: застацца ў мінулым з Лукашэнкам, ці гарантаваць сабе будучыню ў новай Беларусі.

ав