Беларуская Служба

«Палтэргейст ці дамавік»: анлайн-дыскусія пра беларускую міфалогію – 1 красавіка

01.04.2021 12:52
Кампанія «Будзьма!» запрашае на анлайн-дыскусію паразважаць на тэму, чым гарадскія міфы адрозніваюцца ад вясковых.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/TomaszRzadkowski/CC0 creative commons

«Палтэргейст ці дамавік»: анлайн-дыскусія пра беларускую міфалогію – 1 красавіка. Кампанія «Будзьма!» запрашае на анлайн-дыскусію паразважаць на тэму, чым гарадскія міфы адрозніваюцца ад вясковых, наколькі сучасны чалавек схільны ў іх верыць і ў чым адрозненне аўтэнтычнай міфалогіі ад кабінетнай.

Удзел у дыскусіі возьмуць: Яўген Кот, аўтар праекту «Беларускі бестыярый», кандыдат сацыялагічных навук, дацэнт, навуковы супрацоўнік дэпартаменту гуманітарных навук ЕГУ Генадзь Коршунаў і кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў БДУ Зміцер Скварчэўскі.

Нашыя спікеры – абазнаныя эксперты – падзеляцца сваімі думкамі і адкажуць на пытанні аўдыторыі. Паўдзельнічаць, ці паглядзець дыскусію можна на нашым youtube-канале 1 красавіка а 19-й гадзіне. Задавайце пытанні і падпісвайцеся на канал!

Разам з дыскусіяй мы адкрываем культурна-асветную анлайн-прастору PartyZonа, з дапамогай якой вы здолееце ўдзельнічаць у цікавых дыскусіяй, асветных сустрэчах, прысвечаных нашай мове, культуры і гісторыі. А яшчэ там вы пазнаёміцеся з нашымі творцамі, тымі, хто стварае зараз для вас адметную беларускую культуры. Сачыце за абвесткамі на нашым сайце ды ў сацыяльных сетках!

Спасылка на трансляцыю: https://youtu.be/Qjx8K9RwCRA

Кампанія "Будзьма!"/нг