Беларуская Служба

На думку С. Ціханоўскай, патрэбныя канкрэтныя міжнародныя крокі па беларускім пытанні

07.05.2021 10:11
Святлана Ціханоўская выступіла на слуханнях Камісіі па правах чалавека Кангрэса ЗША.
Святлана Ціханоўская выступае на слуханнях перад Кангрэсам ЗШАScreenshot z Youtube.com

Лідарка беларускай апазіцыі заклікала склікаць міжнародную канферэнцыю па Беларусі, узмацніць ізаляцыю Лукашэнкі ды санкцыі супраць беларускіх праўладных бізнэсоўцаў.

- Мы хочам прыцягнуць да беларускага крызісу ўвагу ўсяго свету. Важная не толькі міжнародная салідарнасць, але і канкрэтныя дзеянні. ЗША – як лідар вольнага свету, павінны ўзмацніць ізаляцыю рэжыму Лукашэнкі ды каардынаваць меры ўздзеяння з боку міжнароднай супольнасці. Салідарнасць з Беларуссю – адзіны шлях да перамен.

Кангрэсмены падтрымалі дадзеныя ініцыятывы. Апроч таго, прагучала прапанова пашырыць амерыканскія санкцыі.

Памагаты дзяржсакратара Дэвід Крамер назваў канкрэтныя імёны: Віктар Шэйман, Аляксей Алексін, Аляксандр Зайцаў, Мікалай Верабей, Аляксандр Машэнскі, Уладзімір Пефціеў.

Ён выказаў меркаванне, што за падтрымку беларускага рэжыму варта ўвесці абмежаванні і ў дачыненні да расійскіх прадпрыемстваў (ВТБ, ВЭБ, Газпрам, Раснафта, Уралкалій, Ашчадбанк), бізнесменаў (Гуцарыеў, Грэф) і прапагандыстаў.

юл