Беларуская Служба

Гісторык: Для Беларусі Другая сусветная вайна пачалася ў верасні 1939 года

09.05.2021 10:30
Савецкая прапаганда пераконвала, што Вялікая Айчынная вайна пачалася ў 1941 годзе, нагадвае Ігар Мельнікаў.
   .
Ваенны парад у Маскве.PAP/EPA/MAXIM SHIPENKOV

Сёння Беларусь святкуе Дзень Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У Беларусі - як і ў Расіі - згаданае свята адзначаецца менавіта 9 траўня. Беларускі гісторык Ігар Мельнікаў у інтэрв'ю Польскаму радыё адзначае, што першапачаткова ў Савецкім Саюзе Дзень Перамогі адзначаўся досыць сціпла. Толькі з часам пачалі ладзіцца буйныя ваенныя парады, а 9 траўня быў устаноўлены выхадным днём:

- Саветы ахвотна падкрэслівалі, што асноўныя ваенныя падзеі праходзілі на ўсходнім фронце. У сваю чаргу тое, што адбывалася на заходнім фронце Еўропы – гэта іх асабліва не цікавіла.  

Ігар Мельнікаў падкрэсліў, што раней савецкая прапаганда падкрэслівала, што Вялікая Айчынная вайна пачалася з агрэсіі нацысцкай Германіі супраць Савецкага Саюза ў 1941 годзе. Аднак для многіх беларусаў вайна пачалася значна раней:

- Для Беларусі Другая сусветная вайна пачалася, як і для Польшчы, у верасні 1939 года, калі немцы напалі на Польшчу, а тысячы беларусаў апранулі польскія мундзіры і змагаліся супраць немцаў.

Урачыстасці, звязаныя з Днём Перамогі, ладзяцца ў Беларусі ўжо некалькі дзён. Праводзяцца акадэміі і сустрэчы з ветэранамі, дэлегацыі ўскладаюць кветкі да помнікаў жаўнерам, якія загінулі падчас вайны.

аз