23 і 27 жніўня ў Мінску адбудзецца разгляд судовай справы звязанай з ліквідацыяй арганізацыі.
Адпаведны іск падало Міністэрства юстыцыі на падставе папярэджання, якое было вынесенае 15 ліпеня, на наступны дзень пасля ператрусу ў офісе БАЖ. Гэта ёсць фармальнай прычынай для магчымага закрыцця. Арганізацыя катэгарычна нязгодная з папярэджаннем, таму звярнулася ў Вярхоўны суд з абскарджаннем дакумента.
Працэс па абскарджанні папярэджання пройдзе ў Вярхоўным судзе 23 жніўня, а 27 жніўня суд вернецца да разгляду іску аб ліквідацыі арганізацыі. Разгляд іску Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі БАЖ быў перанесены на 27 жніўня ў сувязі з тым, што журналісцкая арганізацыя абскардзіла вынясенне папярэджання міністэрствам.
Гледзячы на цяперашнюю судовую практыку, на пазітыўны вынік спадзеваў мала, кажа юрыст БАЖ праваабаронца Алег Агееў.
- Па выніках гэтых судовых спраў хутчэй за ўсё нас пазбавяць юрыдычнай рэгістрацыі ў Беларусі. Але ліквідацыя будзе азначаць толькі пазбаўленне юрыдычнага статусу ў беларускай дзяржаве.
Магчымая судовая ліквідацыя не будзе азначаць спыненне парцы арганізацыі, кажа праўнік.
- Суды мала паўплываюць на дзейнасць арганізацыі. 1300 сябраў арганізацыі нельга ліквідаваць такім рашэннем. Усё, што тычыцца міжнароднай дзейнасці, маніторынгу, адукацыйнай ды юрыдычнай дапамогі па-за залай суда, - гэта ўсё журналісты сябры арганізацыі будуць атрымліваць як і раней.
Беларускай асацыяцыі журналістаў пагражае ліквідацыя. Міністэрства юстыцыі вынесла папярэджанне арганізацыі, якое дазволіць ліквідаваць грамадскую арганізацыю. У бліжэйшыя дні Вярхоўны суд Беларусі будзе разглядаць справу БАЖ
юл