Беларуская Служба

Анджэю Пачобуту падоўжылі тэрмін утрымання за кратамі

25.08.2021 11:43
Анджэя Пачобута і Анжэліку Борыс вінавацяць у распальванні нацыянальнай варожасці ім пагражае ад 5 да 12 год пазбаўлення волі.
Andrzej Poczobut
Andrzej PoczobutLD/ FORUM

Журналісту і актывісту польскай меншасці ў Беларусі Анджэю Пачобуту ізноў працягнулі тэрмін у СІЗА. Ён прынцыпова адмовіўся з’язджаць з Беларусі. Сёння мінае пяць месяцаў з моманту яго арышту. СК працягнуў тэрмін пад вартай – да 25 лістапада. Сілавікі прапаноўвалі Андрэю з’ехаць у Польшчу, астатнія фігуранты ягонай справы на гэта пагадзіліся, але Пачобут як і старшыня саюзу Палякаў у Беларусі адмовіўся, для іх прынцыпова заставацца ў Беларусі, нават ва ўмовах турмы.

Галоўны рэдактар парталу Znadniemna.pl Анджэй Пісальнік сказаў, што ў Польшчы ладзяцца акцыі салідарнасці з арыштаванымі ў Беларусі палякамі:

-Чальцы Сазу палякаў у Беларусі, якія знаходзяцца ў Польшчы ладзяць акцыі салідарнасці з нашымі зняволенымі ў Беларусі таварышамі. Пікеты адбываюцца ў розных гарадах Польшчы ў тым ліку ў Беластоку, Варшаве, Сопаце, а таксама ў Сейнах.

Анджэя Пачобута і Анжэліку Борыс вінавацяць у распальванні нацыянальнай варожасці ім пагражае ад 5 да 12 год пазбаўлення волі. Агулам, станам на 25 жніўня ў Беларусі налічваецца 645 палітычных вязняў.

iar/эж

«Беларусь – краіна турмаў і зняволеных»

06.08.2021 12:02
Ірэна Бярнацкая: У Беларусі несупынна трэба стаяць на каленях.

Ужо пяць месяцаў Анжаліка Борыс знаходзіцца за кратамі

23.08.2021 09:52
Старшыню Саюза палякаў Беларусі трымаюць у Жодзіне. Раней яна знаходзілася ў турме ў Гродне і Мінску.