Беларуская Служба

Лукашэнка рыхтуе збройную правакацыю супраць ЕС

27.08.2021 09:25
Старшыня НАУ Павал Латушка папярэджвае Захад пра далейшыя планы беларускага рэжыму.
Здымак мае ілюстрацыйны характарДзяржаўны памежны камітэт РБ/gpk.gov.by

Усё лета беларускія ўлады спрабавалі прымусіць Захад да прызнання Лукашэнкі ды перамоваў з ім праз дастаўку нелегальных мігрантааў на мяжы ЕС з боку Беларусі.

На вачах усяго свету Лукашэнкі ды яго памагатыя пачалі выкарыстоўваюць тысячы людзей у якасці інструмента ціску на еўрапейскія краіны і сродкі для арганізацыі гібрыднай вайны.

Народнае антыкрызіснае кіраванне паведаміла, што ў далейшых планах рэжыму ёсць арганізацыя збройнай правакацыі на мяжы. Гаворыць старшыня НАУ Павал Латушка.

- Нашы крыніцы паведамляюць, што Лукашэнка зацвердзіў план па арганізацыі ўзброенага сутыкненнях на межах з краінамі ЕЗ са стралянінай ды раненнямі. Дзеля гэтага людзі Віктара Лукашэнкі наведалі Пакістан, Афганістан, Ірак, Туніс ды Марока. Яны рыхтуюць новыя рлыні «так званых» уцекачоў у Еўропу праз нашу краіну.

НАУ заклікае Еўрапейскі Саюз паставіцца з поўнай сур'ёзнасцю да гэтага папярэджання.

юл