Беларуская Служба

Палітвязень Павел Севярынец за кратамі адзначае сваё 45-годдзе

30.12.2021 12:02
Гэта яго трэці турэмны тэрмін.
Павел Севярынецфота: Белсат

Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў масавых беспарадках і прысудзілі да сямі гадоў пазбаўлення волі. 

Павел Севярынец шмат разоў быў затрыманы, арыштаваны, штрафаваны за актыўны ўдзел і арганізацыю акцый пратэсту. У 2005 годзе абвінавачаны ў арганізацыі акцыяў пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў і рэферэндуму 2004 году і асуджаны на тры гады абмежавання волі, з улікам амністыі тэрмін быў скарочаны да двух гадоў.

У 2011 годзе Паўла асудзілі на тры гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу – гэтак званай «хіміі». Ён цалкам адбыў тэрмін пакарання.

ав

Выйшаў набор паштовак з малюнкамі Паўла Севярынца

17.11.2021 16:22
На кожнай паштоўцы таксама ёсць цытата палітвязня.