Прэзідэнт горада-пабраціма Зялёна Гура Януш Кубіцкі зняў шыльду з назвай горада Віцебска са сцяны мэрыі. Таксама згадванне пра Віцебск знікне з чатырох табло, на якіх транслююцца імёны партнёрскіх гарадоў.
Януш Кубіцкі ў Facebook патлумачыў дадзенае рашэнне немагчымасцю падтрымліваць якое-небудзь партнёрства з тым, хто падтрымлівае Пуціна супраць Украіны.
Партнёрства Віцебска і Зялёнай Гуры пачалося яшчэ ў савецкія часы. У гонар гэтага польскага горада ў Віцебску названы вуліца і адзін з рэстаранаў. Менавіта дзякуючы гэтаму партнёрству ў Віцебску вырашылі праводзіць фестываль польскай песні і пабудавалі Летні амфітэатр. Пазней у незалежнай Беларусі ён перарадзіўся ў
«Славянскі базар».
Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск
Зялёна Гура - сталіца польскага віна (ФОТА)