Беларуская Служба

ЗША ўвялі санкцыі супраць 120 расійскіх і беларускіх кампаній і арганізацый

02.04.2022 09:25
ЗША ўнеслі ў «чорны спіс» яшчэ 120 расійскіх і беларускіх кампаній абароннага, аэракасмічнага і марскога сектараў эканомікі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:pasja1000/pixabay.com/CC0 Public Domain

У беларускі чорны спіс трапілі ў тым ліку КДБ Беларусі, спецпадраздзяленне «Альфа» і ўнутраныя войскі. Прадпрыемствы абароннай прамысловасці, такія як Авіярамонтны завод у Баранавічах і 140-ы рамонтны завод, які спецыялізуецца на рамонце і мадэрнізацыі бранятанкавай тэхнікі, Завод па рамонце радыёэлектроннага ўзбраення, прадпрыемства «Агат», БелОМА, Мінскі завод колавых цягачоў, Авіякампанія «Трансавіяэкспарт», паведамляе zerkalo.io.

- Мы працягнем накладаць беспрэцэдэнтныя меры, умацоўваць пазіцыі Украіны і даводзіць абраную Пуціным вайну да стратэгічнай няўдачы, – заявіла напярэдадні дырэктар па камунікацыях Белага дома Кейт Бэдынгфілд.

Па ейных словах, даданне ў санкцыйны спіс азначае, што гэтыя арганізацыі больш не змогуць атрымліваць перадавыя тэхналогіі ЗША без ліцэнзіі, у якой ім будзе адмоўлена ў большасці, калі не ва ўсіх гэтых выпадках.

ав

Яраслаў Качыньскі: Санкцыі могуць дапамагчы выратаваць Украіну, але яны павінны быць моцнымі

01.04.2022 11:25
З пункту гледжання міру ў свеце, колькасць амерыканскіх жаўнераў на ўсходнім флангу НАТА павінна быць рашуча павялічаная, лічыць віцэ-прэм’ер.