Беларуская Служба

У Беларусі скасавалі абмежаванні на пасылкі з-за мяжы

30.06.2022 16:11
З 1 ліпеня адмяняецца ліміт у 22 еўра ды 10 кілаграм на пасылкі з замежных інтэрнэт-крам.
Ілюстрацыйны здымакGino Crescoli from Pixabay/CC0

Цяпер запоўніць электронную дэкларацыю на пасылку прыйдзецца, толькі калі яе агульны кошт, вага або колькасць тавараў перасягнуць ліміты, якія ўстанавіла Еўразійская эканамічная камісія (ЕЭК)паведамляе Нацыянальны прававы партал.

ЕЭК раней павялічыла для фізічных асоб ліміты кошту замежных пасылак, якія не будуць абкладацца мытнымі пошлінамі.

Цяпер замест 22 еўра — 1000 еўра. Вага бяспошлінных пасылак таксама ўзрасла з 10 да 31 кілаграма.

юл