Беларуская Служба

У Беларусі заблакавалі доступ да партала Польскага радыё Polskieradio.pl

07.08.2022 11:12
Матэрыялы Беларускай службы застаюцца даступнымі ў Беларусі праз VPN, а таксама ў радыёэфіры.
.
.Fot. Polskie Radio

Пасля прызнання ўладамі Беларусі партала Польскага радыё «экстрэмісцкім» ў канцы ліпеня, доступ да яго захоўваўся амаль тыдзень. Лукашэнкаўскі рэжым актыўна змагаецца з незалежнымі медыя, асабліва апошнія два гады, блакуючы доступ да сайтаў, прызнаючы іх экстрэмісцкімі, не дазваляе друкаваць і распаўсюджваць газеты.

Аднак міжнародны радыёэфір застаецца непадуладным цэнзуры. Навіны Беларускай службы па ранейшаму можна слухаць па ўсёй Беларусі тры разы на дзень на доўгіх хвалях, частата 225 кГц. А гадзінная праграма транслюецца з 7 да 8 раніцы па мінскім часе на сярэдніх хвалях, частата 1386 кГц.

Сайт Польскага радыё даступны праз VPN.

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск