Беларуская Служба

Змянілася лагістыка гібрыднай атакі Пуціна і Лукашэнкі на Польшчу

10.08.2022 18:09
Сёлета рэжым Лукашэнкі пры падтрымцы Расіі значна пашырыў кола краін, з якіх прыцягваюцца замежнікі.
  -
Плот на польска-беларускай мяжыPAP/Artur Reszko

Нягледзячы на ​​збудаванне па ініцыятыве польскага ўрада загароды на мяжы з Беларуссю, нелегальныя мігранты працягваюць спробы патрапіць у Польшчу. Прэсавая сакратарка Памежнай варты Польшчы Ганна Міхальская звярнула ўвагу на змяненні лагістыкі гібрыднай аперацыі Пуціна і Лукашэнкі, накірванай супраць Польшчы:

-Расія зʼяўляецца асноўным транзітным каналам пранікнення мігрантаў у Беларусь. Яны прылятаюць у Маскву і Санкт-Пецярбург, і адтуль дабіраюцца да Мінска. Нечага падобнага мы не назіралі летась. У мінулым годзе мы сутыкаліся з асобамі, якія прыбывалі ў Беларусь напрамкі са сваіх краін паходжання.

Сёлета рэжым Лукашэнкі пры падтрымцы Расіі значна пашырыў кола краін, з якіх прыцягваюцца замежнікі. Цягам аднаго месяца палякі затрымалі грамадзян 40 розных дзяржаў, у асноўным Афрыкі: Джыбуці, Бенін, Габон, Новая Гвінея, але таксама Кітай, Гаіці ды Маўрыкій. Летась мігранты прыбылі ў асноўным з Ірака, Афганістана, Сірыі і Ірана.

iar/эж