Беларуская Служба

Аляксандр Азараў дае парады, што рабіць з позвамі

30.09.2022 18:23
У інтарэсах беларусаў – сабатаж незаконнай мабілізацыі.
.
.https://www.youtube.com/watch?v=3hbhOFpqOc4&t=73s

Прадстаўнік Аб'яднанага Пераходнага Кабінета па аднаўленні законнасці і правапарадку Аляксандр Азараў звярнуўся да беларусаў і расказаў, што рабіць з позвамі. 

«Зараз няма дакладных звестак пра тое, што ў Беларусі праводзіцца схаваная або адкрытая мабілізацыя. Але ёсць дакладныя звесткі, што ідзе карэктаванне мабілізацыйных планаў і праводзяцца мерапрыемствы па павышэнні мабілізацыйнай гатоўнасці ўзброеных сілаў.

Няма ніякіх гарантый, што людзі, якія прыйшлі па позвах або на зборы, не апынуцца прызванымі па мабілізацыі ў найбліжэйшы час. Няма ніякіх гарантый, што Лукашэнка не аддасць краіну Пуціну. Няма ніякіх гарантый, што Лукашэнка не ўступіць у вайну. Няма ніякіх гарантый, што Лукашэнка не абвесціць частковую мабілізацыю ці не пачне схаваную.

У інтарэсах беларусаў – сабатаж незаконнай мабілізацыі. Стварыце ўмовы, калі вы не зможаце атрымаць позву. Нікому не адчыняйце дзверы, не атрымлівайце пошту, не адказвайце на званкі з невядомых нумароў, не адказвайце на смс. У ідэале часова пераехаць для пражывання не па месцы рэгістрацыі. Ні ў якім разе не наведвайце ваенкамат. Рэсурсаў для пошуку і дастаўкі тых, хто ўхіляецца, у ваенкамат у рэжыма няма».

ав


ByPol распрацоўвае сілавы сцэнар змены ўлады і рыхтуе да яго людзей

27.09.2022 16:56
А. Азараў: Але гэта не значыць, што трэба адразу рабіць рэвалюцыю.