Беларуская Служба

Лукашэнка і Пуцін дамовіліся аб разгортванні сумеснай рэгіянальнай групоўкі войскаў

10.10.2022 12:49
Аляксандр Лукашэнка сёння правёў нараду нараду з вайскоўцамі і сілавікамі.
         .
Лукашэнка і Пуцін дамовіліся аб разгортванні сумеснай рэгіянальнай групоўкі войскаў.Фота: president.gov.by

«У сувязі з абвастрэннем на заходніх межах Саюзнай дзяржавы мы дамовіліся аб разгортванні рэгіянальнай групоўкі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. Гэта ўсё па нашых дакументах. Калі ўзровень пагрозы дасягае цяперашняга ўзроўню, як зараз, мы пачынаем задзейнічаць групоўку Саюзнай дзяржавы. Аснова (я заўсёды пра гэтым казаў) гэтай групоўкі – армія, Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь. Павінен вас інфармаваць, што фармаванне гэтай групоўкі пачалося. Яно ідзе ўжо, па-мойму, на працягу двух дзён. Аддадзена было маё распараджэнне, каб мы прыступілі да фармавання гэтай групоўкі», – цытуе прэс-служба словы Лукашэнкі.

Ён паўтарыў сваю ранейшую думку, што Захад хоча напасці на Беларусь:

— Падаўшыся гэтым укідам, ваенна-палітычнае кіраўніцтва Паўночнаатлантычнага альянсу і шэрагу еўрапейскіх краін ужо адкрыта разглядае варыянты магчымай агрэсіі супраць нашай краіны аж да нанясення ядзернага ўдару. 

Лукашэнка таксама сказаў, што Польшча "ну проста трымціць" - просіць амерыканцаў, каб яны неадкладна завезлі ядзерную зброю і размясцілі ў Польшчы. 

Таксама Лукашэнка даручыў КДБ правесці «контртэрарыстычная мерапрыемствы».

«Я даручыў Мінабароны і Камітэту дзяржбяспекі прапрацаваць магчымы комплекс мераў для кантролю за сітуацыяй і рэагавання на яе. Але яшчэ раз папярэджваю вас: мы годна адкажам любому суперніку. Мы да гэтага рыхтаваліся не адзін дзясятак гадоў. Калі трэба будзе, мы адкажам. Не дай Бог, вядома», – заявіў Лукашэнка.

вх