Беларуская Служба

Андрэй Пачобут і Анжаліка Борыс сталі лаўрэатамі «Залатых Соваў Палоніі»

11.11.2022 13:12
Узнагарода аўстрыйскай газеты «Юпіцер» прысуджаецца за творчыя, мастацкія, навуковыя або сацыяльныя дасягненні польскіх і замежных актывістаў у свеце.
Ілюстрацыйны здымакFoto: https://t.me/PENBelarus

У гэтым годзе лаўрэатамі сталі актывісты Саюза палякаў у Беларусі — старшыня арганізацыі Анжаліка Борыс і журналіст, публіцыст Андрэй Пачобут.

Анжаліка Борыс знаходзіцца ў Беларусі пад хатнім арыштам, а Андрэй Пачобут — у гродзенскай турме, неўзабаве мусіць адбыцца суд. 4 кастрычніка КДБ дадаў Андрэя Пачобута ў спіс асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці.

юл