Пра гэта паведаміў прадстаўнік арганізацыі Марэк Занеўскі.
«На дадзены момант ідуць ператрусы ў кватэрах старшыні савета СПБ Ірэны Валюсь і віцэ-прэзідэнта Рэнаты Дземянчук. Тэлефоны актывістаў не адказваюць», — напісаў ён у Facebook.
Сёння стала вядома, што пракуратура хоча ліквідаваць кампанію, якая «незаконна ажыццяўляла дзейнасць Саюзу палякаў». Таксама распачата крымінальная справа паводле арт.193-1 КК за незаконную арганізацыю дзейнасці грамадскага аб'яднання і ўдзел у ім, паведамляе ПЦ «Вясна».
вх