Следчы камітэт скончыў расследаванне «справы Tut.by» і рыхтуе яго перадачу ў суд. Следства цягнулася з траўня мінулага году, нагадвае «Свабода».
Абвінавачаныя журналісты азнаёміліся з матэрыяламі крымінальнай справы супраць іх. Неўзабаве справу перададуць у пракуратуру для накіравання ў суд. Пра гэта ў інтэрв'ю БелТА паведаміў намеснік старшыні СК Алег Шандаровіч.
Паводле яго, асноўнае абвінавачанне звязанае з нявыплатай падаткаў, некаторым таксама выставілі так званыя «экстрэмісцкія» артыкулы.
«Частка абвінавачаных сапраўды праходзіць паводле «экстрэмісцкіх« артыкулах, але гэтая справа пачыналася з абвінавачання ў нявыплаце падаткаў, і менавіта гэты артыкул асноўны», – сказаў Шандаровіч.
Ён дадаў, што абвінавачаныя заявілі хадайніцтвы аб памілаванні, кампенсаваўшы шкоду ў поўным аб’ёме, і ўнеслі крымінальна-праўную кампенсацыю.
«Большасць абвінавачаных супрацоўнічала са следствам, таму ім змянілі меру стрымання. Цяпер пад вартай знаходзяцца толькі двое фігурантаў», – сказаў прадстаўнік СК.
На гэты момант пад вартай застаюцца галоўны рэдактар Марыя Золатава і генеральны дырэктар «Тут бай медыя» Людміла Чэкіна. Іх унеслі ў спіс «асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці».
аз