Беларуская Служба

У сераду ў польскім Сейме адкрыецца выстава пра Анджэя Пачобута

24.01.2023 16:15
Суд над журналістам і сябрам кіраўніцтва забароненага беларускімі ўладамі СПБ пачаўся тыдзень таму ў Гродне.
Kadr z procesu Andrzeja Poczobuta
Kadr z procesu Andrzeja PoczobutaKadr z YouTube/Materiał telewizji CTVBY/https://youtu.be/q9ZCXF2ADiM

У сераду ў польскім Сейме адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы: «Анджэй Пачобут. Пераследаваны за польскасць«. Выстава павінна стаць «жэстам салідарнасці» з вядомым журналістам, суд над якім пачаўся на мінулым тыдні ў Гродне. Мерапрыемства арганізуе віцэ-спікер Сейма Малгажата Гасеўска. У ім прымуць удзел прадстаўнікі беларускіх колаў у Польшчы.

Выстава, падрыхтавана рэдакцыяй газеты «Глос з-над Нёмна ў выгнанні» ў супрацоўніцтве з фондам «Свабода і дэмакратыя», складаецца з некалькіх дошак, якія адлюстроўваюць, сярод іншага, фотаздымкі Анджэя Пачобута; прадстаўляюць яго дзейнасць як журналіста, публіцыста і чалавека, які змагаецца за правы палякаў у Беларусі, а таксама фотаздымкі з дэманстрацый, якія праводзіліся ў яго абарону.

Тыдзень таму пачаўся суд над сябрам кіраўніцтва забароненага беларускімі ўладамі Саюза палякаў у Беларусі, вядомым журналістам Анджэем Пачобутам, які знаходзіцца пад вартай з 25 сакавіка 2021 года.
Вызвалення Пачобута патрабуюць улады Польшчы, у тым ліку прэзідэнт Анджэй Дуда, які падкрэсліў, што Пачобут быў арыштаваны абсалютна незаконна. Паводле кіраўніка польскай дзяржавы, арышт Анджэя Пачобута – прыклад аўтарытарызму і тэрору з боку беларускага рэжыму.

PAP/аз

Ціханоўская: Справа Анджэя Пачобута – інструмент ціску рэжыму Лукашэнкі на Польшчу

19.01.2023 13:42
Пачобут не ідзе на кампрамісы са сваімі каштоўнасцямі. Нават у турме ён застаецца свабодным, кажа лідарка беларускай апазіцыі.