Беларуская Служба

Расійскі самалёт у Мачулішчах падарвалі беларускія партызаны – Азараў

27.02.2023 08:21
А-50 выкарыстоўваўся для навядзення ўдараў з расійскіх самалётаў па Украіне.
      -50
Самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання А-50 ВПС РасііFoto: Здымак: МІністэрства абароны Расіі

Дыверсію на аэрадроме ў Мачулішчах пад Мінскам здзейснілі беларусы, пацвердзіў кіраўнік BYPOL Аляксандр Азараў.

Раніцай у нядзелю на аэрадроме былі чутныя два выбухі. Паводле СМІ, у выніку ўдараў, нанесеных з дронаў, пашкоджаны ў двух месцах самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання А-50 ВПС Расіі. Паведамляецца, што паветраная машына выведзеная з карыстання.

Азараў таксама сказаў, што ўдзельнікі аперацыі эвакуяваныя з Беларусі і цяпер знаходзяцца ў бяспецы за межамі краіны.

А-50 выкарыстоўваўся для навядзення ўдараў з расійскіх самалётаў па Украіне. А-50 – вельмі каштоўны самалёт. У ВПС Расіі – усяго толькі дзевяць А-50, прычым невядома, колькі з іх знаходзіцца ў працоўным стане.

вс