Святая Імша за ахвяр смаленскай авіякатастрофы і катынскага расстрэлу адбылася ў нядзелю ў Мінску па ініцыятыве польскай амбасады, паведамілі PAP у польскай дыпмісіі.
«Адбылася святая імша за ахвяр смаленскай авіякатастрофы ў сувязі з яе 13-годдзем і за ахвяраў катынскага расстрэлу, які адбыўся 83 гады таму. Мы таксама маліліся за ахвяраў узброеных канфліктаў, асабліва вайны ва Украіне, якая ідзе зусім побач», -паведаміў PAP часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі Марцін Вайцяхоўскі.
«Гэта надзвычай сімвалічна, таму што католікі адзначаюць сёння Нядзелю Божай Міласэрнасці, а праваслаўныя – Вялікдзень», – сказаў дыпламат.
Пасля святой Імшы польскія дыпламаты ўсклалі кветкі ў Курапатах на ўскраіне Мінска.
10 красавіка мінула 13 год з дня смаленскай авіякатастрофы. У той дзень у 2010 годзе ў катастрофе самалёта Ту-154М у Смаленску загінулі 96 чалавек, у тым ліку прэзідэнт праф. Лех Качыньскі з жонкай Марыяй, апошні прэзідэнт Польшчы ў выгнанні Рышард Качароўскі і іншыя асобы. Польская дэлегацыя накіроўвалася на святкаванне 70-й гадавіны катынскага расстрэлу, у выніку якога было забіта каля 22 000 чалавек.
Польскія грамадзяне, у тым ліку афіцэры Войска Польскага, паліцэйскія і цывільныя асобы, якія належалі да польскіх элітаў, былі расстраляныя вясной 1940 году па загаду вышэйшых уладаў Савецкага Саюза на чале з Іосіфам Сталіным. Пра забойствы стала вядома 13 красавіка 1943 года. Цяпер гэтая дата з'яўляецца сімвалічнай гадавінай злачынства.
ав