«На нас вялікая адказнасць, бо цяпер мы голас 9 мільёнаў беларусаў. Беларусаў, якія кожны дзень жывуць у страху за свае жыцці, бо рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Беларусаў, якія не ведаюць, што будзе заўтра, бо з-за стану эканомікі ў краіне яны не жывуць, а выжываюць. Беларусаў, якія супраць вайны, супраць размяшчэння ядравай зброі і дыктатуры».
Двухдзённая праца будзе прысвечана выпрацоўцы механізма больш шчыльнай супрацы паміж палітычнымі структурамі і ініцыятывамі беларусаў свету, распрацоўцы крокаў па падтрымцы беларусаў у Беларусі, палітзняволеных і іх сем’яў.
Крыніца: Белсат