Беларуская Служба

Генceк НАТА: Ні вагнэраўцаў, ні ядзернай зброі ў Беларусі няма

11.07.2023 16:44
«Расія павінна ведаць, што ядзерную вайну немагчыма выйграць, і яе ніколі нельга пачынаць».
            11  2023 .
Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг падчас саміту арганізацыі ў Вільні на брыфінгу 11 ліпеня 2023 г.Фото: PAP/EPA/NATO / HANDOUT

Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг падчас саміту арганізацыі ў Вільні на брыфінгу 11 ліпеня адказаў на пытанні карэспандэнтаў тэлеканалу «Белсат» пра Беларусь. У прыватнасці, палітык заявіў, што ў Беларусі няма наймітаў ПВК Вагнэра.

«Мы пакуль не бачым ніякіх рухаў «Вагнэра» у бок Беларусі, але мы ўважліва сочым за тым, што адбываецца. Гэта важна для Літвы і яе суседзяў», – заявіў генеральны сакратар, адзначыўшы, што Паўнончааталантычны альянс змагаецца з любой патэнцыйнай пагрозай.

Адказаў Столтэнберг і на пытанне адносна размяшчэння ў Беларусі ядравай зброі і магчымага тэракту на Запарожскай АЭС. Паводле яго, ядзернай зброі ў Беларусі таксама няма.

«Расія павінна ведаць, што ядзерную вайну немагчыма выйграць, і яе ніколі нельга пачынаць. Саюзнікі ў НАТА ўважліва сочаць, што Расія робіць. Мы асуджаем заявы, што Расія размесціць тактычную ядравую зброю ў Беларусі. Мы ўважліва сочым за сітуацыяй, але пакуль не бачым ніякіх зменаў, якія патрабуюць зменаў з нашага боку», – заявіў генсек Енс Столтэнберг.

эж