Беларуская Служба

Прэзідэнт Літвы: Беларусь становіцца сапраўднай праблемай

12.07.2023 13:30
Гітанас Наўседа лічыць зараз Беларусь – гэта ўжо губерня Расійскай Федэрацыі.
Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа PAP/Leszek Szymański

Адным з пытанняў, якія абмяркоўваюцца падчас саміту НАТА ў Вільні з’яўляецца рост пагрозы з боку Беларусі. Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа лічыць, што гэта асабліва важнае пытанне для краінаў усходняга флангу:

- Беларусь сапраўды становіцца праблемай. Гэта не Беларусь 2020 года, і цяпер не трэба мець ілюзій. Гэта краіна ўжо не незалежная. Гэта яшчэ адна губерня Расійскай Федэрацыі. Тэрыторыя Беларусі цалкам даступная для расійскіх узброеных сіл для планавання аперацый супраць Украіны.

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа падкрэсліў, што цяпер найбольшую пагрозу ўяўляе размешчаная на тэрыторыі Беларусі тактычная ядзерная зброя і выкарыстоўванне мігрантаў, як інструменту ціску.

Саміт у літоўскай сталіцы стаў чацвёртым з пачатку расійскага ўварвання ва Украіну. Насуперак чаканням Кіева і часткі краін Усходняй Еўропы, падчас яго Украіна не атрымае афіцыйнага запрашэння ў НАТА.

ІАR/аз

Генceк НАТА: Ні вагнэраўцаў, ні ядзернай зброі ў Беларусі няма

11.07.2023 16:44
«Расія павінна ведаць, што ядзерную вайну немагчыма выйграць, і яе ніколі нельга пачынаць».