Беларуская Служба

Паліну Шарэнду-Панасюк збілі ў зарэчанскай калоніі

19.07.2023 13:33
Гэта зрабілі зняволеныя жанчыны, якіх да Паліны адправіла адміністрацыя папраўчай калоніі.
 -
Паліна Шарэнда-Панасюк Фота: Праваабарончы цэнтр «Вясна»

Палітзняволеная актывістка Паліна Шарэнда-Панасюк, супраць якой заведзена новая крымінальная справа, была збітая ў папраўчай калоніі №24. Паводле сведкі, якая бачыла Паліну ў канцы чэрвеня ў СІЗА на Валадарскага, у жанчыны было пабіта пераноссе і былі бачныя два сінякі пад вачыма, піша ПЦ «Вясна».

Паведамляецца, што гэта зрабілі зняволеныя жанчыны, якіх да Паліны адправіла адміністрацыя папраўчай калоніі.
Паводле мужа палітзняволенай Андрэя, у чэрвені яму стала вядома, што Паліне выклікалі хуткую дапамогу і накіроўвалі яе на некаторы час у медсанчасць. Ён лічыць, што, хутчэй за ўсё, яна была збітая менавіта ў гэты час.

Нядаўна Паліна была накіраваная на экспертызу ў Рэспубліканскі цэнтр псіхічнага здароўя «Навінкі». Этап туды адбываўся праз «Валадарку». Але Паліна адмовілася ад экспертызы: яна не размаўляла з дактарамі, адмовілася прымаць любыя лекі, а таксама здаваць любыя віды аналізаў.

У выніку Паліну тэрмінова, спецэтапам, адправілі на «Валадарку» і літаральна праз пару начных гадзін з СІЗА-1 этапавалі назад у калонію №24 у Зарэччы.

Паводле падлікаў праваабронцаў, станам на 19 ліпеня ў Беларусі налічваецца 1485 вязняў сумлення.

эж

Псіхіятрычная экспертыза над Палінай Шарэндай-Панасюк не адбылася

13.07.2023 16:12
Паліна Шарэнда-Панасюк не размаўляла з лекарамі, адмовілася прымаць любыя лекі, а таксама адмовілася здаваць любыя віды аналізаў.