У Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Скарыны праходзіць прыёмная кампанія. Гэта адзіная вну ў горадзе, дзе ёсць філалагічны факультэт. Аднак сёлета на філалагічных спецыяльнасцях, куды будзе адбывацца залічэнне студэнтаў, адсутнічае «Беларуская філалогія».
З трох спецыяльнасцяў філалагічнага факультэта дзве – звязаныя з рускай мовай. З іх – «Руская філалогія», дзе запланавана 25 месцаў, і «Руская мова і літаратура. Замежная мова (англійская/ кітайская)», куды плануецца набраць таксама 25 студэнтаў.
Беларуская мова прадстаўленая толькі спецыяльнасцю «Беларуская мова і літаратура.
Замежная мова (англійская)» прадугледжвае ўсяго 13 месцаў. То бок ва ўніверсітэце на першым курсе толькі 13 студэнтаў будзе будзе вывучаць беларускую мову і літаратуру (з дадатковай англійскай). Рускую філалогію будзе вывучаць ажно 50 чалавек.
Для параўнання: у 2000 годзе набіралася дзве групы «Беларуская філалогія», адна група «Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)» і адна група «Беларуская мова і літаратура. Літаратурная праца ў газетах і часопісах».
«Штодзень» / вх