Беларуская Служба

Полк Каліноўскага спыніў набор рэкрутаў ва ўсе свае падраздзелы

05.09.2023 17:13
Пра гэта паведамілі на афіцыйным тэлеграм-канале полку.
.
.Полк Каліноўскага/Фэйсбук

Полк Каліноўскага, які ваюе на баку Украіны супраць расійскай агрэсіі, цалкам спыніў набор рэкрутаў ва ўсе свае падраздзелы. Пра гэта паведамілі на афіцыйным тэлеграм-канале полку.

На просьбу Свабоды пракаментаваць гэтае паведамленне, у прэсавай службе заявілі, што ніякай дадатковай інфармацыі не будзе.

Полк імя Кастуся Каліноўскага з’яўляецца найбольшым утварэннем беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне. Паводле інфармацыі Свабоды, у ім каля 300 чалавек.

ав/Свабода