Беларуская Служба

Светлагорскі тэлеканал «Ранак» прызналі экстрэмісцкім фармаваннем

06.09.2023 12:18
4 ліпеня суд Чыгуначнага раёна Гомеля сваім рашэннем прызнаў сайт і сацсеткі тэлеканала «экстрэмісцкімі матэрыяламі».
Ілюстрацыя Фота: https://spring96.org

Адпаведнае рашэнне прыняла МУС 5 верасня, заўважыла «Вясна». У чэрвені канал выпусціў сюжэт пра выбух на мясцовым кардонным камбінаце, пасля чаго пачаліся затрыманні і пераслед ягоных супрацоўнікаў, паведамляе «Наша Ніва». 11 чэрвеня ў Светлагорску былі затрыманыя восем супрацоўнікаў тэлеканала «Ранак».

На ўсіх затрыманых склалі пратаколы па ч. 2 арт. 19.11 КаАП. Мужчынам прысудзілі па 7 сутак адміністрацыйнага арышту, жанчынам – штрафы ў памеры 25 б. в.

Услед за арыштамі супрацоўнікаў Міністэрства інфармацыі заблакавала доступ да сайта медыя.

4 ліпеня суд Чыгуначнага раёна Гомеля сваім рашэннем прызнаў сайт і сацсеткі тэлеканала «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

эж