Беларуская Служба

«Экстрэмісцкую» літаратуру ў бібліятэках будуць выдаваць паводле спецдазволаў

14.09.2023 10:08
У сюжэце БТ паведамляецца, што спецыяльнае сховішча («спецхран») у бібліятэцы існуе дагэтуль. У савецкія часы, як вядома, там таксама захоўвалі «забароненую» літаратуру.
Ілюстрацыя Фото: shutterstock/Stokkete

Кнігі, якія рэжым Лукашэнкі прызнаў «экстрэмісцкімі», не абавязкова будуць прыбіраць з бібліятэк. Прынамсі, у некаторых бібліятэках яны застануцца, але выдаваць іх будуць паводле спецдазволаў, паведамяле euroradio, спасылаючыся на афіцыйныя крыніцы.

Да «забароненай» літаратуры часам звяртаюцца навукоўцы «для напісання навуковых артыкулаў або расследаванняў». Верагодна, ім і будуць выдаваць такія дазволы. Праўда сама працэдура пакуль яшчэ не распрацаваная.

У сюжэце БТ паведамляецца, што спецыяльнае сховішча («спецхран») у бібліятэцы існуе дагэтуль. У савецкія часы, як вядома, там таксама захоўвалі «забароненую» літаратуру.

Асабліва старанна пракурорскія работнікі шукаюць «экстрэмізм» у гістарычнай літаратуры. «Цікавіць наогул уся літаратура. Але, вядома, першачарговую ўвагу надаем гістарычнай літаратуры, бо цяпер такія тэмы на лязе, значныя. Гэта рэабілітацыя нацызму, якая часам сустракаецца ў друкаванай прадукцыі», – тлумачыць начальнік аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці Марына Запрудская.

эж