Беларуская Служба

Хваля ўслаўлення савецкага мінулага – на Віцебшчыне ўлады прапануюць адзначыць 7 лістапада

06.11.2023 16:11
Беларусь – апошняя краіна былога СССР, дзе святкуюць падзеі Кастрычніцкага перавароту 1917 года.
У Гомелі ўжо адзначылі Кастрычніцкую рэвалюцыюhttps://t.me/belamova/41274

Кожны год, на афіцыйным узроўні ў Беларусі працягваюць адзначаць дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Свята, якое ў Савецкім Саюзе мела вялікае палітычнае значэнне – на сённяшні дзень з'яўляецца перажыткам з камуністычнага мінулага. Зараз яго адзначаюць, зазвычай, нешматлікія пажылыя людзі і тыя, хто яшчэ настальгуе па савецкім мінулым. Нічога новага не прыдумалі і арганізатары: у дні з 3-га па 7-га лістапада райвыканкамы прапануюць ахвотным далучыцца да ўскладання кветак да помніка Леніну, наведаць канцэрты ў ДК.

Віншаванні на старонках раённых газет таксама выглядаюць традыцыйна, і нават больш за тое: пераносяць чытачоў у савецкае мінулае.

Цяперашняя ўлада спрабуе актыўна звязаць бальшавіцкі пераварот у Расіі са стварэннем беларускай дзяржавы. На самой справе, Беларускую народную Рэспубліку стварылі не расійскія бальшавікі, а самі беларусы ў 1918 годзе, а савецкую Беларусь стварылі насуперак БНР і без асаблівага жадання – БССР магло б і не быць.

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск