Беларуская Служба

Алеся Бяляцкага змясцілі ў адзіночную камеру

07.11.2023 09:27
Аб гэтым паведаміла Наталля Пінчук на Сусветным форуме за дэмакратыю ў Страсбуры.
          , . 6  2023
Наталля Пінчук падчас выступу на Сусветным форуме за дэмакратыю ў Страсбуры, Францыя. 6 лістапада 2023 годуАляксандр Дабравольскі

Наталля Пінчук, жонка зняволенага беларускага праваабаронцы, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага, выступіла з прамовай на Сусветным форуме за дэмакратыю, які праходзіць з 6 па 8 лістапада ў Страсбуры (Францыя). Тэма сёлетняга Форуму – «Дэмакратыя = мір?».

Пінчук паведаміла, што яе мужа Алеся Бяляцкага за ўяўныя правіны змясцілі ў адзіночную камеру.

«Лукашэнкаўскае Міністэрства ўнутраных справаў абвясціла створаны Алесем Праваабарончы цэнтр «Вясна« і яго інфармацыйныя рэсурсы «экстрэмісцкім фармаваннем«. Гэта значыць, што дыктатар лічыць «экстрэмізмам« абарону правоў чалавека. Сёння дамагацца безумоўнай свабоды для Алеся Бяляцкага, для ўсіх беларускіх палітычных вязняў, дамагацца свабоды для Беларусі – гэта значыць адстойваць мірную будучыню Беларусі. І Украіны, і нашага рэгіёну, а значыць, і свету ў цэлым. Свабода – гэта мір», – заявіла Наталля Пінчук.

У сваёй прамове Пінчук зазначыла, што Беларусь – не Расія, і заявіла, што беларускі народ не хоча быць часткай Расійскай імперыі і ваяваць за яе.

«Гэта галоўная прычына, чаму Лукашэнка не асмеліўся адправіць беларускае войска на тэрыторыю Украіны», – сказала Наталля Пінчук.

«29 гадоў дыктатура Лукашэнкі знішчае свабоду беларусаў і самую беларускую ідэнтычнасць, з 2020 году гэтае знішчэнне набыло выразныя рысы вайны з беларускім народам», падкрэсліла Наталля Пінчук.

яс/Радыё Свабода