Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская прыняла ў сваім Офісе новага амбасадара Чэхіі

07.11.2023 10:45
Алеш Апата будзе прадстаўляць інтарэсы Чэхіі ў Літве, а таксама падтрымліваць сувязь з дэмакратычнымі сіламі Беларусі.
  i
Алеш Апата i Святлана Ціханоўскаяhttps://t.me/tsikhanouskaya/3929?single

Падчас размовы беларуская лідарка і Алеш Апата абмеркавалі пытанні легалізацыі беларусаў у Чэхіі, у тым ліку выдачу пашпартоў замежніка для грамадзянаў Беларусі, якія не могуць вярнуцца дамоў. Такі пашпарт ужо атрымала юная беларуска Вара, якая дапамагае беларускім добраахвотнікам ва Украіне.

Таксама Святлана Ціханоўская запрасіла амбасадара далучыцца да Дня салідарнасці з Беларуссю 12 лістапада. І прапанавала арганізаваць супольныя мерапрыемствы ў Вільні.

яс/ТК-Святланы Ціханоўскай