Беларуская Служба

Фонд «Краіна для жыцця» з партнёрамі абвясцілі «Калядную пошту» для дзяцей палітвязняў

07.11.2023 17:01
Дзецям палітвязняў прапануецца ў лісце напісаць, які падарунак яны хацелі б знайсці пад навагодняй ялінкай.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:PhotoMIX-Company/pixabay.com/CC0 Public Domain

У гэтым годзе шэсць партнёрскіх арганізацый сабраліся разам, каб аб'яднаць семʼі палітвязняў з беларусамі ўсяго свету і падарыць цёплую атмасферу дзецям палітзняволеных.

Як і ў мінулым годзе, дзецям палітвязняў прапануецца ў лісце напісаць, які падарунак яны хацелі б знайсці пад навагодняй ялінкай. Калі дзіця маленькае, то яму могуць дапамагчы дарослыя. Прыём заявак будзе доўжыцца да 3 снежня.

Пасля кожны, хто хацеў бы падарыць такі падарунак, запаўняе адпаведную форму і атрымлівае ліст ад дзіцяці, каб зрабіць яму падарунак.

-Мы не выбіраем падарункі самыя, мы выконваем пажаданне. Гэта заўсёды вельмі кранальна, паколькі да нас прыходзяць вельмі розныя лісты. Ёсць лісты, якія дзеці пішуць самыя, без дапамогі бацькоў. Гэта заўсёды кранае, – расказвае кіраўніца фонду Вольга Зазулінская.

Арганізатары акцыі: дабрачынны фонд «Краіна для жыцця», праваабарончая ініцыятыва «Dissidentby», дабрачынная арганізацыя «Littowin LIONS CLUB», Народныя Пасольствы Беларусі, Association of Belarusians in America (ABA).

Хто можа напісаць ліст?
▪️дзеці палітвязняў ад 0 да 16 гадоў;
▪️дзеці (ад 0 да 16 гадоў) палітвязняў, якія вызваліліся
*заяўкі на падарункі для дзяцей з асаблівасцямі да 19 гадоў уключна

Хто можа зрабіць падарунак:
▪️любы неабыякавы чалавек;
▪️дыяспары беларусаў ва ўсім свеце;
▪️любая арганізацыя ці ініцыятыва.

ав