Пачатак новага крымінальнага пераследу праваабаронцы і былога палітвязня Леаніда Судаленкі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» звязаны з публічным асуджэннем Леанідам рэпрэсіўнай палітыкі беларускіх уладаў у дачыненні да палітычных апанентаў і іншадумцаў, яго выступамі ў падтрымку палітвязняў, жорсткай крытыкай парушэнняў прынцыпу вяршэнства права, а ў цэлым – з дзейнасцю па абароне і прасоўванні правоў чалавека, заявілі ў адмысловай заяве сябры Праваабарончага цэнтра «Вяснa».
Беларускія праваабаронцы патрабуюць: спыніць крымінальны пераслед Леаніда Судаленкі, спыніць крымінальны пераслед грамадзян за рэалізацыю свабоды выказвання меркаванняў і дзейнасць у абарону правоў і свабод, а таксама прывесці антыэкстрэмісцкае заканадаўства ў адпаведнасць з міжнароднымі абавязацельствамі Беларусі ў галіне правоў чалавека.
аз