Беларуская Служба

Фільм беларускіх рэжысёраў увайшоў у шорт-ліст прэміі Еўрапейскай кінаакадэміі

08.11.2023 11:01
Ці пераможа «Радзіма» ў сваёй намінацыі, даведаемся 9 снежня – калі ў Берліне адбудзецца цырымонія ўзнагароджання прэміі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:geralt /pixabay.com/CC0 Public Domain

У лік пяці фіналістаў у намінацыі «Найлепшы дакументальны фільм» прэміі Еўрапейскай кінаакадэміі трапіла карціна беларускіх аўтараў Ганны Бадзякі і Аляксандра Міхалковіча «Радзіма». Гэта вялікі поспех для беларускіх кінематаграфістаў за апошнія гады – быць абранымі ў лік найлепшых аўтараў еўрапейскага дакументальнага кіно, паведамляе старонка reform.by.

Стужка «Радзіма» неаднаразова станавілася лаўрэатам шматлікіх міжнародных фестываляў, ды гэтаксама сёлета была намінавана на найлепшы фільм па версіі Міжнароднай федэрацыі кінакрытыкаў FIPRESCI.

Нагадаем, што карціна беларускіх рэжысёраў даследуе гвалт у войску і грамадстве і сацыяльныя нормы, якія за ім стаяць.

У кіно распавядаецца пра маці, якая страціла сына, калі ён служыў у войску. Яго знайшлі мёртвым.
Ці пераможа «Радзіма» ў сваёй намінацыі, даведаемся 9 снежня – калі ў Берліне адбудзецца цырымонія ўзнагароджання прэміі Еўрапейскай кінаакадэміі.

У бліжэйшы час стужку беларускіх аўтараў можна будзе ўбачыць на фестывалі беларуска-ўкраінскага кіно «1084. На мяжы» і на форуме кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне».

аз