Шампанскае з Бахмута ў гільзе з подпісамі беларускіх байцоў – такі лот выставіў на дабрачынны аўкцыён у Вільні Полк імя Каліноўскага. Таргі арганізаваныя «Форумам свабоднай Расіі» сумесна з ініцыятывай Action4.life.
Беларускія байцы абаранялі Бахмут цягам больш як васьмі месяцаў. Падчас выканання баявой задачы на тэрыторыі Завода шампанскіх він у іх рукі трапіла некалькі апошніх вырабленых бутэлек. Неўзабаве завод быў поўнасцю знішчаны расіянамі.
Сродкі, сабраныя на аўкцыёне, пойдуць на падтрымку палка і расійскіх добраахвотнікаў, якія ваююць у складзе ўкраінскай арміі, паведаміў адзін з арганізатараў таргоў, расійскі апазіцыйны палітык і экс-чэмпіён свету па шахматах Гары Каспараў. Ён, дарэчы, выставіў на аўкцыён сваю шахматную дошку з аўтографам.
вс