Беларуская Служба

Сталі вядомы лічбы з аўдыту BYPOL. Названыя заробкі супрацоўнікаў арганізацыі

24.11.2023 16:06
  BYPOL,  .
Дадзеныя аўдыту BYPOL, скрыншот відэа. Крыніца: youtube.com/@EuroradioLive

Паводле інфармацыі, якую сябра назіральнай рады BYPOL Аляксандр Кныровіч паведаміў у эфіры «Еўрарадыё», аўдыт паказаў, што ў 2022 годзе фінансавыя паступленні арганізацыі склалі больш за 1 млн 850 тысяч польскіх злотых. Па сярэднім курсе Нацыянальнага банка Польшчы за мінулы год гэта амаль 300 тысяч еўра.

Больш за 80% атрыманых сродкаў (1 млн 24 тысячы злотых, або 222 тысячы еўра) пайшлі на аплату працы супрацоўнікаў. Сярэдні заробак у BYPOL у 2022 годзе склаў 5690 злотых, ці амаль 1240 еўра. Больш за 430 тысяч злотых (93 400 еўра) арганізацыя заплаціла Упраўленню сацыяльнага страхавання і падатковым службам Польшчы.

Аляксандр Кныровіч у эфіры «Еўрарадыё» таксама паведаміў, што аўдыт BYPOL праводзіла кампанія Audit C-Land. Згодна з яе сайтам, гэта адна з найстарэйшых аўдытарскіх арганізацый Польшчы, якая працуе на рынку з 1992 года.



Сёння на YouTube-канале BYPOL з'явілася відэа, у якім прадстаўнік гэтай арганізацыі Станіслаў Лупаносаў паведаміў аб завяршэнні аўдыту. Неабходнасць у ім узнікла пасля расколу BYPOL, які суправаджаўся абвінавачваннямі часткі супрацоўнікаў у фінансавай неахайнасці кіраўніцтва арганізацыі.

zerkalo.io / вх

Паралельна з «Байполам» будзе працаваць новае аб'яднанне беларускіх сілавікоў BELPOL

05.07.2023 15:43
BELPOL не будзе супрацоўнічаць з Азаравым і Лупаносавым.