Беларуская Служба

Літва скардзіцца на інтэнсіўныя дзеянні беларускага КДБ у краіне

27.11.2023 07:45
Кіраўнік Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі Літвы лічыць, што «такой інтэнсіўнай яна не была ніколі».
Сцяг Літвыjorono/pixabay.com/CC0 Public Domain

У спецслужбах Літвы лічаць, што спецслужбы Беларусі ўзмацнілі сваю працу ў іх краіне.
«Мы бачым актывізацыю дзейнасці КДБ Беларусі, якая фактычна дасягнула гістарычных вышынь, такой інтэнсіўнай яна не была ніколі», – заявіў у інтэрв’ю радыё LRT, кіраўнік Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі Літвы Дарус Яўнішкіс.

Паводле яго, дзейнасць некаторых беларусаў у Літве выклікае пэўныя пытанні.
«Акрамя таго, не будзем забываць, што ў нас вельмі вялікая беларуская дыяспара, жыхары, якія прыязджаюць сюды і, па сутнасці, уздымаюць пэўныя контрвыведныя пытанні», – сказаў Яўнішкіс.

Таксама ён адзначыў павелічэнне распаўсюду расійскай прапаганды ў Літве.

Па словах кіраўніка Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі Літвы, у яго няма звестак пра тое, што службы недружалюбных краін спрабуюць завербаваць дзяржаўных чыноўнікаў, палітыкаў. Але калі такія спробы будуць, літоўскія спецслужбы будуць выяўляць і прадухіляць пагрозы.

Акрамя таго, стала вядома, што Дэпартамэнт дзяржаўнай бяспекі на просьбу Міністэрства ўнутраных спраў Літвы праверыць 761 чалавека, якія за апошнія 30 гадоў атрымалі літоўскае грамадзянства ў парадку выключэння, паведамляе «Свабода».

аз

Старшыня Рады БНР павіншавала беларусаў з Днём Герояў у гадавіну Слуцкага Збройнага Чыну

26.11.2023 17:52
У лістападзе-снежні 1920 года беларусы Случчыны са зброяй у руках выступілі супраць бальшавікоў і паспрабавалі адстаяць беларускую дзяржаўнасць.