Беларуская Служба

На мяжы з Украінай беларускі памежнік скончыў жыццё самагубствам

12.12.2023 14:32
Надзвычайнае здарэнне адбылося ў панядзелак, 11 снежня на тэрыторыі пагранзаставы «Роза Люксембург».
Беларускія вайскоўцы на вучэнняхкрыніца: Міністэрства абароны Беларусі

У Ельскім раёне скончыў жыццё самагубствам 20-гадовы памежнік. Ён праходзіў тэрміновую службу ў Мазырскім памежным атрадзе. «Цела беларускага памежніка з прыкметамі суіцыду знойдзена на мяжы з Украінай у Ельскім раёне», паведамляе выданне «Наша Ніва», спасылаючыся на Мазырскі памежны атрад.

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў панядзелак, 11 снежня на тэрыторыі пагранзаставы «Роза Люксембург».

«Знойдзена цела вайскоўца з прыкметамі суіцыду. Шараговец 2003 года нараджэння прызваны ў траўні 2023 года і праходзіў тэрміновую службу ў Мазырскім памежным атрадзе», – гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.

эж